TGViewer
CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности @cyberbeaver · 1.7K subscribers
Post #428 1.13K
5 наладаў гісторый у Telegram

🔺Хто бачыць вашыя гісторыі?

Калі вы публікуеце гісторыю, можаце абраць адзін з 4 параметраў канфідэнцыйнасці: «Усе», «Кантакты», «Блізкія сябры» и «Выбраныя кантакты». Так вы можаце абмежаваць гледачоў вашых сторыз. Асабліва ва ўмовах, калі вы не памятаеце, каго раней дадавалі ў кантакты.

🔺Забараніць рабіць скрыншоты

У тым жа меню, калі вы публікуеце гісторыю, можна забараніць рабіць скрыншот вашай гісторыі. Хаця, канешне, гэта не спыніць тых, хто захоча зрабіць фотаздымак вашай гісторыі з іншага тэлефона.

🔺Як доўга бачна гісторыя?

Падчас публікацыі гісторыі можна націснуць на значок таймера каля подпісу і абраць як доўга яна будзе паказвацца: 6, 12, 24 і 48 гадзін. Па дэфолце гэта 24 гадзіны.

Па змоўчанні гісторыі захоўваюцца ў архіў гісторый, якія дасяжныя ў любы момант з самаго акаўнта. Паглядзець свой архіў так: Налады → Мае гісторыі → Адкрыць архіў

🔺Ці можна наладзіць, каб гісторыя знікала з акаўнта пасля абранага тэрміна?

Так! Падчас публікацыі варта выключыць наладу «Пакінуць у маім профілі». Але ў любым выпадку раім правяраць свой архіў, каб там не заставалася таго, што можа несці пагрозу.

🔺Рэжым невідзімкі (Stealth Mode)

Калі вы глядзіце гісторыі іншых людей, то яны могуць бачць, што менавіта вы і іншыя людзі яе праглядзелі. Карыстальнікі з Прэміўм падпіскай могуць уключыць стэлс-рэжым (Stealth Mode), які выдаляе вашыя прагляды ў апошнія 5 хвілін да ўключэння гэтага рэжыма і хавае прагляды ў наступныя 25 хвілін.

Каб уключыць, націсніце на любую гісторыю (нават на сваю), адкрыйце меню і абярыце «Stealth Mode».


@cyberbeaver
Навігацыя па інструкцыях | Напісаць у бот | Падпісацца на Instagram
Telegram CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности Націскай сюды! Навігацыя па КіберБабрыным канале 🦫 (адноўлена 9 лютага 2024) Мы — каманда спецыялістак і спецыялістаў у сферы лічбавай бяспекі. Мы кансультуем усіх, каго турбуе ўзровень асабістай ці каманднай лічбавай бяспекі. Мы працуем з запытамі праз…
  • 🔥 10
  • 👍 2
More from @cyberbeaver
  1. Sep 22, 2026📱iPhone может получить обновление безопасности, даже если вы не обновляли iOS. Apple испо…
  2. Sep 17, 2026📱 Тема, которая не перестаёт быть акутальной: как подготовить телефон к проверке на грани…
  3. Sep 16, 2026👀Anthropic опубликовала отчёт о киберугрозах Anthropic выпустила новый отчёт о выявленных…
  4. Sep 15, 2026🔐 Сквозное шифрование не защищает, если кто-то получил доступ к вашему аккаунту Немецкие…
  5. Sep 12, 2026😳iPhone по умолчанию доверяет любому кабелю. Исправьте это сейчас! Через тот же порт, кот…
  6. Sep 10, 2026📱Android 17 начнёт скрывать от провайдера, какие сайты вы посещаете В Android 17 появляет…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →