Midnight Spider-Man #1
Новае пераасэнсаванне гісторыі Пітэра Паркера ў жанры хорару. Месцамі малюнкі могуць выклікаць агіду сваёй дэталізацыяй: унутраныя органы, рэшткі біялагічных мас, чарвякі і казуркі. Калі вас гэта не палохае, працягвайце чытаць — і атрымаеце гісторыю, якая вас зацягне.
Тут павук — гэта не ідэалістычны сімвал, які нам спрабуюць прадаць апошнім часам. Гэта жудасная істота, смертаносная пачвара, якая з кожнай старонкай набліжаецца да нас усё бліжэй.
Новы слоган комікса: «Улада стварае пачвараў, а пачвары — гэта пачвары. Яны робяць тое, што звычайна робяць монстры».
Асобнай увагі заслугоўвае сусвет, у якім адбываюцца падзеі. Улада тут, па сутнасці, належыць карпарацыям, якія называюць навукай эксперыменты над людзьмі. Задзейнічаныя ўсе: Оскарп, Хаммер, Роксан, а таксама нейкія карпарацыі з Расіі і Усходняй Еўропы.
...
Post #3137
78

- ❤ 2