TGViewer
Center Ostropa (West Slavia) Center Ostropa (West Slavia) @centerostropa · 399 subscribers
Post #6873 85

Forwarded from НАВУМЧЫК

Прарасейскія заявы (а галоўнае — дзеяньні) Трампа і аморфная пазыцыя палітычнага істэблішмэнту ЗША, які дэградаваў у абедзьвюх партыях, ў дачыненьні да Ўкраіны — выглядаюць асабліва ганебна на фоне ўзмацненьня абстрэлаў Пуціным мірных гарадоў, фактычнага генацыду ўкраінскага народа.

Таго самага народу, які ў свой час прыслухаўся да абяцанак Вашынгтону і пагадзіўся вывесьці ядзерную зброю. Дэталь, якая выкрывае тагачасны інфантылізм Захаду: патрабаваньне, каб яе вывелі ў «Расею, якая пад кіраўніцтвам Ельцына крочыць па шляху дэмакратыі». Зрэшты, гэта быў лёс і ядзерных арсэналаў Беларусі і Казахстану.

У 1988 я, тады журналіст віцебскай газэты, удзельнічаў у кампаніі супраць будаўніцтва Віцебскай АЭС, у 1990-м у якасьці дэпутата парлямэнту прапанаваў фармулёўку аб бяз’ядзернасьці Беларусі ў Дэклярацыю аб сувэрэнітэце, у 1992 галасаваў за пазбаўленьне ад ядзернай зброі. Іншае тады было немагчыма: кожнага, хто выступіў бы за тое, каб пакінуць атамныя боегалоўкі, паранены Чарнобылем народ падвергнуў бы праклёну, і той, хто сёньня кажа іншае — проста хлусіць (альбо ня жыў у тыя часы). Да таго ж, была вера, што ў міжнароднай палітыцы нарэшце ўсталёўваюцца гуманістычныя прынцыпы.

Але — час зьмяніўся. Для ўсё большай колькасьці сусьветных лідэраў прынцыпы і каштоўнасьці ня маюць ніякага значэньня. Ня маюць значэньня і міжнародныя дамовы (кшталту Будапэшцкага мэмарандуму).

Мае значэньне толькі сіла. Ну і грошы, канешне, але найперш — сіла.

Таму пасьля аднаўленьня канстытуцыйнай законнасьці і ўсталяваньня дэмакратыі (калі б гэта ні адбылося — праз 10, 20, 30 гадоў) Беларусі трэба будзе далучыцца да эўрапейскага вайсковага альянсу (на NATO ужо сёньня можна ставіць крыж), які будзе супрацьстаяць Маскве (у дэмакратычную будучыню расейскага народа я ня веру). І калі патрэбы гэтага альянсу будуць вымагаць разьмяшчэньня ў Беларусі ядзернай зброі — трэба ісьці на гэта без усялякіх ваганьняў.

Бо калі не рабіць урокаў зь мінулага, самае горшае ў гэтым мінулым мае ўласьцівасьць паўтарацца.
  • 👍 4
More from @centerostropa
  1. Oct 10, 2026Очередного «хорошего русского» понесло так, что он уже не может остановиться.
  2. Oct 10, 2026«У России есть одна проблема: у нее нет полной ясности, где она начинается, а где кончаетс…
  3. Oct 9, 2026❤️ ВСУ пошли в наступление — российские военкоры уже предупреждают о каскадных последствия…
  4. Oct 9, 2026Рубрика «Следите за руками». Сегодня Трамп написал, что после очередного прекрасного разго…
  5. Oct 9, 2026«У пражскім перыядзе жыцця Бутаўта яшчэ адзін перспектыўны бок. У гэты час у Празе моцна а…
  6. Oct 9, 2026“Я лічу, што незалежная і дэмакратычная Беларусь павінна падтрымліваць суайчыннікаў ва ўсі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →