Часам выказваюцца аргументы, што беларусам няма сэнсу падтрымліваць рухі народаў і рэгіёнаў за свабоду ад Расеі, бо большасць людзей там ужо змірылася з яе панаваннем, а частка нават заўзята падтрымлівае яе. І таму нібыта лепей падтрымаць «хороших русских» кшталту Каца, якія хаця б яе рэфедэралізуюць.
Але падобная лёгіка можа тычыцца і Беларусі. Бо, на першы погляд, большасць яе насельніцтва ўжо змірылася з панаваннем у краіне «русского мира» ці нават падтрымлівае яго.
Ці гэта значыць, што трэба пагадзіцца з растварэннем Беларусі ў ім? Канешне, не. Бо гісторыю творыць валявая меншасць, і ў вырашальныя моманты нацыі ўзначальваюць нацыяналісты, якія абапіраюцца на праўду сваёй глебы і крыві.
Дык вось, тое самае справядліва не толькі для беларусаў, але і для гэтых народаў. Бо, гледзячы праўдзе ў вочы, розніца ва ўзроўні свядомасці і рэзістэнтнасці паміж імі невялікая.
І галоўнае - гэта тое, што для беларусаў гэта проста ўласны інтарэс, бо пакуль існуе імперская Расея, Беларусь будзе пад пагрозай.
Што тычыцца таго, у якой форме адбудзецца разбурэнне гэтай імперыі - канфедэралізацыі або поўнага распаду, гэта пакажа час. Але трэба зразумець, што ані тое, ані другое не зробяць Кацы і іншыя «хорошие русские». Яны ў лепшым выпадку могуць пайсці на саступкі нацыянальным і рэгіяналісцкім рухам. Таму менавіта апошніх стратэгічна і трэба падтрымліваць.
Post #6834
131
- 👍 5