🎞 На Венецыянскім кінафестывалі з'явілася магчымасць падтрымаць беларускіх палітвязняў праз BYSOL
9 верасня адбылася сусветная прэм'ера дакументальнай стужкі беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы «Лісты», фільму пра беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій і трапілі ў турму па палітычных матывах.
Дзякуючы ініцыятыве рэжысёра гледачы могуць падтрымаць BYSOL праз адмысловую старонку стужкі на сайце Венецыянскага кінафестывалю або праз QR-код у фінальных цітрах.
Што да фільму, гэта 75‑хвілінны партрэт сучаснай Беларусі, які будуецца на асабістых гісторыях рэпрэсаваных людзей, чые голасы спрабуе заглушыць рэжым, — піша выданне reform.news.
Акрамя таго, падкрэслівае reform, «Лісты» — першая дакументальная стужка з незалежнай Беларусі, паказаная ў афіцыйнай праграме Венецыянскага кінафестывалю.
💙Мы дзякуем за салідарнасць рэжысёру стужкі і ўсім, хто ахвяруе грошы на падтрымку палітвязняў!
@bysol
Post #8000
217

- ❤ 10
- 👏 3