🤍❤️🤍 BYSOL на «Тутацы»: як мы зладзілі аўкцыён і сабралі данаты
Сёлета на фэсце «Тутака» намёт BYSOL вабіў пераводкамі-татуіроўкамі, гаджэтамі і колам фартуны. У сярэдзіне фэсту мы зладзілі вялікі аўкцыён: з малатка пайшлі гарсэт Святланы Ціханоўскай, у якім яна выступала на мітынгах у 2020-м, барабанныя палачкі гурта Dzieciuki і карціны беларускіх творцаў. Агулам — з аўкцыёнам і ахвяраваннямі мы сабралі амаль тысячу еўра! Гэтыя сродкі пойдуць на дапамогу палітвязням.
Шчыра дзякуем усім, хто кідаў грошы ў нашую скарбонку і ўдзельнічаў у аўкцыёне, а таксама арганізатарам фэсту. Да сустрэчы праз год!
👉 Хочаце далучыцца да падтрымкі палітзняволеных?
Post #7846
228




- ❤ 12