‼️ Сотням беларусаў можа пагражаць дэпартацыя з Украіны
Засталося менш за месяц, каб абнавіць пратэрмінаваныя украінскія віды на жыхарства. Ад 4 жніўня тыя, хто гэтага не зробяць, стануць нелегаламі. Гэта пагражае штрафамі і дэпартацыяй з Украіны.
Пастка ў тым, што абнавіць від на жыхарства немагчыма без дзейнага пашпарта. А беларусы ва Украіне не могуць атрымаць новыя беларускія пашпарты — выезд на радзіму можа азначаць палітычны пераслед.
Раней гэта не было праблемай, бо дзеяла пастанова пра сапраўднасць усіх ВНЖ да канца вайны +30 дзён, гэта значыць, беларусы нават з пратэрмінаванымі дакументамі, знаходзіліся ў краіне легальна. У лютым Кабмін Украіны забавязаў іншаземцаў абнавіць дакументы.
Паводле нашых ацэнак, праблема тычыцца сотняў беларусаў і беларусак ужо сёння. Таксама стала вядома пра выпадкі змяшчэння беларусаў-«нелегалаў» у пункты часовага ўтрымання іншаземцаў.
Рэкамендуем усім беларусам ва Украіне з дзейнымі пашпартамі неадкладна звярнуцца ў службу міграцыі, каб працягнуць ВНЖ.
@BYSOL
Post #7811
294

- 😱 5
- 🙏 3
- ❤ 1
- 😢 1
- 🙈 1