У Беларусі адбываюцца масавыя ператрусы ў людзей, што вучыліся ў ЕГУ
Дзейных студэнтаў просяць адлічыцца з установы, інакш пагражаюць крымінальным пераследам. На гэты момант вядома мінімум пра 12 чалавек, да якіх прыйшлі сілавікі.
У красавіку Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт быў прызнаны «экстрэмісцкай арганізацыяй». Цяпер па факце супрацоўніцтва з ЕГУ у Беларусі распачалі крымінальную справу.
Калі вы лічыце, што вам пагражае небяспека і пераслед, пішыце на нашу гарачую лінію @help_bysol, або звяртайцеся ў службу эвакуацыі BYSOL.
Post #7680
2.62K

- 🤬 11
- 👎 1
- 💅 1