❤️🩹 Збор для кіраўніцы Вольнага хору Галіны Казіміроўскай сабралі за адзін дзень! Мы вельмі ўдзячныя за такую падтрымку! BYSOL не закрывае збор — вы яшчэ можаце дапамагчы, бо лішняй дапамогі ў такой сітуацыі не бывае.
Галіна звыклася разлічваць толькі на сябе. Але зараз яна апынулася ў безвыходнай сітуацыі: хвароба пазбавіла яе магчымасці выкладаць, а гэта азначае — пазбавіла сродкаў на існаванне.
У яе няма магчымасці аплачваць арэнду кватэры, купляць базавыя прадукты і дарагія лекі для аднаўлення арганізма паміж курсамі хіміятэрапіі. Каб працягваць лячэнне і перамагчы рак, Галіне патрэбна падтрымка на бліжэйшыя 6 месяцаў.
👉 Падтрымаць можна па спасылцы
Post #7529
232

- ❤ 14
- 🤗 3
- 🔥 2