Пачынаем тыдзень з крутых навін — дзякуючы вам закрытыя адразу тры зборы на сайце BYSOL!🔥
💙 3005 еўра сабралі для Кацярыны, якая перажыла інфаркт у эміграцыі. Зараз яна можа аднавіцца і прыйсці ў сябе, аплаціць жыллё і аддаць пазыкі.
💙 2010 еўра вы ахвяравалі для былога беларускага добраахвотніка, які зараз зможа вылекаваць зламаную руку і перажыць час аднаўлення, пакуль ён без працы.
💙 4824 еўра атрымалася сабраць для Сяргея і Алены Хвасцёнак, якія разам з дзвюма дачкамі пераехалі з Беларусі ў Польшчу. Алена аддае адну са сваіх нырак мужу, і зараз яны змогуць аднавіцца пасля аперацыі, аплаціць арэнду і ежу на наступныя месяцы.
Усім гэтым беларусам і беларускам стане значна лягчэй — без вас гэта было б немагчыма!
👉 Падтрымайце іншыя зборы на нашым сайце
Post #7347
242

- 🔥 8
- ❤ 5