Спявачка і тэлевядучая Кацярына Ваданосава ахвяруе 10 тысяч еўра для палітзняволеных, вызваленых 19 сакавіка
Кацярына збірала грошы праз BYSOL на лячэнне маці. Але цуду, на жаль, не адбылося. Сабраныя грошы пайшлі на аплату пахавання і ўшанавання памяці.
У сваім зборы Кацярына дэкларавала, што калі не ўсе сродкі будуць выкарыстаныя, то яна ахвяруе іх на іншыя зборы на BYSOL. З сабранай сумы засталося 10 тыс еўра, гэтыя сродкі Кацярына пералічвае на экстраны збор для вызваленых палітвязняў. З тэхнічных прычынаў ахвяраванне адбываецца ў некалькі пералікаў, BYSOL ужо атрымаў большую частку з гэтай суммы на экстраны збор.
🙏 Мы шчыра дзякуем Кацярыне ад імя BYSOL і ад усіх людзей, якім гэтыя грошы дапамогуць зрабіць першыя крокі пасля зняволення.
@BYSOL
Post #7331
421

- ❤ 32
- 🥰 6
- 🔥 2
- 🙏 2