Пачынаем тыдзень з класных навінаў — дзякуючы вам закрытыя адразу тры зборы на сайце BYSOL!🔥
💙 4565 еўра мы сабралі беларусцы, дачцэ якой дыягнаствалі рак у эміграцыі — зараз у дзяўчынкі ёсць шанец на выздараўленне.
💙 1706 еўра вы ахвяравалі для настаўніцы беларускай мовы ў эміграцыі Наталлі, якой не выплацілі заробак. Цяпер яна зможа паклапаціцца пра сабак і абагрэць свой дом.
💙 2160 еўра ў нас выйшла сабраць для 18-гадовага былога палітвязня, які трапіў у турму за падтрымку Украіны. Зараз ён зможа пачаць новае жыццё за мяжой, і перажыць першыя месяцы ў эміграцыі.
Дзякуй вялікі за падтрымку — без вас гэта было б немагчыма!
👉 Падтрымайце іншыя зборы на нашым сайце
Post #7321
236

- ❤ 12