Віншуем з Днём Волі! ❤️
Гэта дзень, які штогод нагадвае беларусам: мы — ёсць! Нягледзячы на межы, ціск і спробы нас раз’яднаць, бо толькі мы і ёсць адно ў аднаго. І менавіта ў гэтым наша сіла!
Сёння асабліва адчуваецца, што свабода не абстракцыя. За апошнія месяцы нашы людзі зноў яе пабачылі — пасля доўгіх гадоў за кратамі. Вы можаце падтрымаць іх у адмысловым зборы BYSOL. Мы прагнем, каб на волю выйшлі ўсе, хто незаконна застаецца ў турмах рэжыма.
Мы ведаем, што толькі разам, падтрымліваючы адно аднаго, не адварочваючыся, не здаючыся, мы ўсе дойдзем да нашай мэты! Са святам!
Post #7308
3.39K

- ❤ 17
- 🔥 1