Банкі не маюць права не абслугоўваць беларусаў на падставе грамадзянства
Гэта заявіла Камісія па фінансавым наглядзе Польшчы (UKNF), піша Беларуская служба Польскага радыё.
9 снежня 2025 года стала вядома, што PKO Bank Polski просіць прад’явіць дзейныя дазволы на жыхарства ў Польшчы тых, хто адкрыў рахункі 24 кастрычніка 2025 года і пазней.
Банк паведаміў, што інакш магчымае блакаванне карт і анлайн-сервісаў.
Фота: gov.pl
Post #7265
246

- ❤ 5
- 👍 2