У Міжнародны жаночы дзень ад імя Фонда BYSOL хочам падзякаваць беларускім жанчынам за сілу, годнасць і салідарнасць!
Мы ад самага пачатку сваёй працы ведаем, што кожная заяўніца на BYSOL — гэта жанчына, якая ўласным жыццём яскрава ўвасабляе сапраўдны сэнс гэтага дня. Жанчына, якая не прамаўчала, пабачыўшы несправядлівасць, якая не адступіла, калі можна было «перагарнуць старонку», і знайшла сілы папрасіць пра дапамогу, калі яна спатрэбілася.
Смеласць бывае рознай, і часам яна ў тым, каб выйсці і сказаць «не». Часам — у тым, каб працягваць жыць, дбаць пра родных і пачынаць усё нанава. Мы ганарымся вамі, бо нязменна верым у вас, і цешымся, што можам быць часткай гэтай салідарнасці. Віншуем вас са святам!
Падтрымайце гэтыя зборы на нашым сайце. Гэта — лепш за кветкі і прыгажэй за словы!
1. Беларуска захварэла цяжкай формай раку і ёй тэрмінова патрабуецца дарагое лячэнне
2. Настаўніца беларускай мовы ў эміграцыі просіць падтрымкі
3. Беларуска шукае дапамогі, інакш ёй пагражае дэпартацыя
Post #7224
343