Падтрымаць беларусаў можна вельмі проста — і гэта не будзе вам нічога каштаваць!
Кожны, хто плаціць падаткі ў Літве або Польшчы, мае магчымасць накіраваць частку ўжо выплачанага падаходнага падатку на грамадска-карысныя мэты.
🇱🇹 У Літве — гэта 1,2% ад падатку (код BYSOL — 305670484)
🇵🇱 У Польшчы — 1,5% ад падатку (KRS: 0000883672, cel szczegółowy: BYSOL)
Гэта не дадатковы плацёж і не ахвяраванне з вашай кішэні. Вы проста вырашаеце, каму будзе пералічаная частка падатку, які і так падлягае сплаце дзяржаве. Ваш выбар можа стаць рэальнай падтрымкай для беларусаў — людзей, якія апынуліся ў выгнанні, перажылі рэпрэсіі або маюць патрэбу ў салідарнасці.
Гэта займае адну дадатковую хвіліну пры падачы падатковай дэкларацыі, але мае вялізнае значэнне. Разам нават невялікі працэнт ператвараецца ў вялікую дапамогу.
▶️▶️▶️ Вы можаце прачытаць пра гэта падрабязней
@bysol
Post #7192
315

- 👍 4
- ❤ 3