TGViewer
Фонд солидарности BYSOL Фонд солидарности BYSOL @bysol · 1.51K subscribers
Post #7173 5.49K
На Гарачую лінію BYSOL пачалі часцей паступаць запыты ад беларусаў адносна бяспекі паездкі на радзіму

Паездкі ў Беларусь застаюцца небяспечнымі — нават нягледзячы на тое, колькі часу мінула ад 2020 года, рэпрэсіі працягваюцца ў поўным аб'ёме. Мы прапануем наступныя крокі:

🔹Узважце сваю сітуацыю. Калі можаце не ехаць у Беларусь — не едзьце.

🔹У выпадку, калі не паехаць нельга, ацаніце рызыкі. Старыя фота, лайкі, падпіскі, каментары ў сацсетках і данаты абавязкова будуць падставай для затрымання і прыцягнення да крымінальнай адказнасці. Нават калі сацсеткі раней былі пачышчаныя, гэта не дае аніякіх гарантый: сілавікі маюць вялізную базу скрыноў.

🔹Спраўдзіце асабістыя перапіскі. Нават непублічная перасылка матэрыялаў, якія рэжым лічыць экстрэмісцкімі, вельмі небяспечная, а спіс такіх матэрыялаў папаўняецца ўвесь час.

🔹Праверце тэхніку, выдаліце адчувальны кантэнт, праверце воблачныя сховішчы, архівы і сметню мабільнага тэлефона. Праверце, каб не было магчымасці аднавіць акаўнты з беларускага нумару.

🔹Праверце свой статус: калі былі пратаколы, суткі, допыты ці штрафы, рызыка затрымання вельмі высокая.

🔹Будзьце пільныя на мяжы. Праверка прылад — распаўсюджаная практыка. Нават калі мяжу атрымалася прайсці добра, гэта не гарантуе бяспекі падчас паездкі.

🔹Не варта ехаць, калі ёсць нават дробныя сумневы. Кароткі візіт можа скончыцца затрыманнем, калі родным давядзецца шукаць грошы на перадачы. Пад рэпрэсіі трапляюць нават тыя, хто не лічыў сябе актыўным у 2020 годзе.

Варта памятаць, што ёсць сітуацыі, калі людзі былі ўпэўненыя ў бяспецы паездкі, але трапілі пад пераслед. Беражыце сябе. Бяспека важней за ўсё. І яшчэ раз: калі можаце не ехаць у Беларусь — не едзьце.

@bysol
  • ❤ 8
  • 👍 4
More from @bysol
  1. Oct 7, 2026Говорили о ЛГБТК+, поддерживали других. Гере 23, Лине 19. Несколько месяцев назад они бежа…
  2. Oct 6, 2026🚔 Остановили на дороге в Польше — что делать? Проверка документов, алкотест, вопросы — об…
  3. Oct 6, 2026Post #8057
  4. Oct 5, 2026Post #8056
  5. Oct 2, 2026❗️Сегодня последний день, чтобы поддержать Олега, который в 18 лет попал в колонию. В конц…
  6. Oct 2, 2026Недавно трагически погиб ребенок беларусской активистки. Семье приходится одновременно пер…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →