Як размовы з супрацоўнікамі беларускіх спецслужбаў могуць пераўтварыцца ў злачынства
Чаму беларусам, якія выехалі з краіны, не варта „гуляцца”, спрабаваць троліць агентаў КДБ, калі яны спрабуюць іх верабаваць? Кантакты з беларускімі спецслужбамі, у тым ліку „проста перапіска,” могуць трактавацца службамі бяспекі ў Еўразвязе як прыкмета супрацы.
Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай у юрыдычных пытаннях у інтэрв’ю Радыё Свабода лічыць, што размовы са спецслужбістамі могуць нашкодзіць.
„Некаторым людзям вельмі цікава было правесці такую размову: яны разумелі, што знаходзяцца ў Еўропе ў бяспецы, але вось так хацелі „паугляць у размову”, запытацца, што ім там могуць прапанаваць. Я б не раіў так рабіць, любы кантакт, нават такі пачатковы, можа негатыўна ўплываць на сітуацыю”, — кажа Марозаў.
Аляксандра Мамаева, прадстаўніца народнай амбасады беларусаў Славеніі раіць такія кантакты адразу спыняць: „Ніякім чынам не камунікаваць, зрабіць скрыншоты перапіскі і захаваць. Дарэчы, гэтыя скрыншоты можна потым выкарыстоўваць для міграцыйнай службы, калі беларус падаецца на міжнародную абарону. Бо гэта транснацыянальны пераслед, пагрозы”.
Глядзціе эфір „КДБ Беларусі за мяжой: як вярбуюць, шантажуюць і выкрываюць”.
@BYSOL
Post #7172
3.11K

- 👍 6
- 🔥 2