Ці можна жартаваць пра турму? Былы палітвязень паказаў, што так
Былы палітвязень Антон Бяляеў прэзентаваў камічную кнігу пра турму «Як мінула маё лета», паведамляе "Белсат".
«Калі 20 чалавек сядзяць у адной „хаце", калі спіш на каменнай падлозе або на нарах з жалезнымі планкамі без матрацаў – абвастраецца пачуццё гумару. Увечары „прадольны" ідзе па калідоры, і тут гучыць: „Горад засынае – прачынаецца мафія“. І ўсе смяюцца. Мая кніга пра тое, як людзі ў складаных умовах застаюцца людзьмі і як яны дастаюць з сябе штосьці светлае і чалавечае», - цытуюць аўтара журналісты.
У 2022 годзе Бяляева затрымалі на вуліцы і асудзілі на 15 дзён арышту, а ў траўні 2023-га завялі крымінальную справу. Яго эвакуявала каманда BYSOL.
Кнігу «Як мінула маё лета» можна купіць у папяровы і электронным варыянце.
Фота: Svaboda.org
@BYSOL
Post #7169
370

- ❤ 10
- 🙏 3