🇺🇸 У ЗША з'явілася ініцыятыва Byaction, якая будзе дапамагаць беларускім палітуцекачам
Валанцёрскую ініцыятыву Byaction заснавалі, каб дапамагаць уцекачам, якія знаходзяцца ў краіне легальна ў чаканні палітычнага прытулку, распавядае Радыё Свабода.
Асацыяцыя беларусаў Амерыкі ведае паўтара дзясятка выпадкаў, калі беларусаў затрымлівалі і змяшчалі ў так званыя «дэтэншэны» (detention center — месца часовага ўтрымання), пакуль ня будзе вырашаны лёс імігранта: даваць яму палітычны прытулак ці не даваць.
Byaction будзе супрацоўнічаць з адвакатамі і праваабрончымі арганізацыямі, прыцягваць увагу да выпадкаў. дзе патрэбная тэрміновая рэакцыя. Сярод партнёраў ініцыятывы – BYSOL. Нашая арганізацыя будзе дапамагаць калегам у ЗША бараніць правы беларускіх палітуцекачоў.
@Bysol
Post #7032
3.36K

- 👍 19