❤️🩹 Вызвалілі двух каталіцкіх святароў
У Беларусі памілавалі двух святароў — Анджэя Юхневіча і Генрыха Акалатовіча, якія былі асуджаныя на гіганцкія тэрміны нібыта за здраду дзяржаве, – паведамляе Наша Ніва.
Валожынскага святара Генрыха Акалатовіча арыштавалі ў лістападзе 2023 года і асудзілі на 11 гадоў за здраду дзяржаве. Святара абвінавачвалі ў тым, што ён быццам бы перадаў камусьці нейкую сакрэтную інфармацыю, а шкоду ацэньвалі ў 1 млн еўра.
Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча таксама асудзілі за здраду дзяржаве.
@bysol
Post #7009
367

- ❤ 12
- 👍 3