🧡 Завяршаем выплаты з Экстранага збору дзякуючы вашай падтрымцы!
Дзелімся радаснай навіной. Палітвязні, памілаваныя 11 верасня і вывезеныя ў Літву, атрымліваюць сабраную вамі дапамогу па 2078 еўра, сярод іх Ілля Дубскі, Вячаслаў Лазараў, Яўген Меркіс і іншыя.
Гэтыя здымкі - сведчанне таго, як працуе салідарнасць беларусаў па ўсім свеце.
🔹Дзякуючы вашым ахвяраванням людзі, якія пацярпелі ад рэпрэсій, атрымліваюць сродкі на самае неабходнае і пачынаюць свой новы шлях.
🔹Сярод вызваленых былі не толькі беларусы, але і грамадзяне іншых краінаў. Мы робім усё магчымае, каб звязацца з імі і даць магчымасць звярнуцца па дапамогу.
@bysol
Post #6996
370

- ❤ 16
- 🥰 1
- 🤮 1