❓Што чакае «BYSOL»? — адказвае новы кіраўнік
Пасля скандалу са Стрыжаком фонд «BYSOL» спрабуе аднавіць працу і вярнуць давер. Новы кіраўнік, літовец і святар Канстанцінопальскага патрыярхату Віталіюс Моцкус, прызнае, што цяпер арганізацыі давядзецца «працаваць у іншых маштабах».
Ён запэўнівае, што дапамога палітвязням і ўцекачам не спыніцца, а падтрымка пацярпелых ад харасмэнту будзе асобным кірункам.
Моцкус прыйшоў у фонд не як кіраўнік, а як адміністратар для працы з дакументамі, але ў выніку ўзяў на сябе адказнасць у складаны перыяд.
Ён называе галоўнай мэтай — утрымаць працу і перабудаваць сістэму так, каб падобныя крызісы не паўтараліся👇🏼
🔗 Што яшчэ кажа Моцкус — у матэрыяле.
Post #6933
372
