🌿 12 вызваленых атрымалі першыя выплаты з Экстранага збору
Мы пачалі выплаты для палітвязняў, вызваленых 11 верасня. На кожнага чалавека прыпадае 2078 еўра 💶.
На сёння дапамогу ўжо атрымалі 12 чалавек — гэта тыя, хто мае банкаўскія рахункі і змог аператыўна яе прыняць.
Мы ўжо маем сувязь з 37 вызваленымі і робім усё магчымае, каб звязацца з астатнімі. Таксама яны могуць выйсці на сувязь з Фондам праз Тэлеграм @bysol_pzk і пацвердзіць сваё жаданне атрымаць дапамогу.
Дзякуй кожнаму і кожнай, хто далучыўся да Экстранага збору! Гэтая салідарнасць ператварае ахвяраванні ў рэальную падтрымку для людзей, якія толькі нядаўна выйшлі на волю.
Разам мы можам больш 🤍❤️🤍
@bysol
Post #6910
425
- ❤ 7
- 👍 6
- 🔥 1