🔔 Андрэй Стрыжак пакідае BYSOL. Наперадзе — перафарматаванне Дырэктарату
У панядзелак Андрэй Стрыжак паведаміў камандзе BYSOL, што пакідае арганізацыю, нягледзячы на ранейшае рашэнне Дырэктарату пра 6-месячны тэрмін супрацы ў якасці кансультанта.
У аўторак ён падпіша дакументы аб перадачы заснавальніцтва.
⚡ Таксама арганізацыю чакаюць структурныя змены.
Большая частка складу цяперашняга Дырэктарату раней абвясціла, што неўзабаве пакіне Фонд. У камандзе ўжо створана Працоўная група, якая ініцыюе змены ў Статут і выпрацуе новы алгарытм абрання органу кіравання.
💛 Чальцы арганізацыі, якія раней агучвалі свой намер пакінуць арганізацыю, атрымалі просьбу знайсці магчымасць перагледзець рашэнне ў сувязі з новымі абставінамі.
Мы робім усё магчымае, каб гэтыя перамены не ўплывалі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій і каб BYSOL заставаўся моцнай і эфектыўнай арганізацыяй.
Спадзяёмся на вашу падтрымку і салідарнасць!
Каманда BYSOL
Post #6906
1.11K
- ❤ 32
- 💔 11
- 👏 9
- 🔥 3
- 🙏 3
- 😢 2