🎉 Усе сродкі з Дзіцячага збору выплачаныя! 🎉
Дзякуй кожнаму і кожнай за падтрымку ❤️
Мы пералічылі ўсе сродкі, сабраныя на восеньскім Дзіцячым зборы! Дапамогу атрымалі 253 дзіцяці з 158 сем’яў. Памер дапамогі — 100 еўра на кожнае дзіця.
Збор быў прымеркаваны да пачатку навучальнага года, таму гэтыя грошы бацькі і апекуны звычайна выдаткоўваюць на канцэлярскія прыналежнасці, вопратку ці абутак.
📍 З агульнай колькасці дзетак 40 цяпер знаходзяцца ў Беларусі.
Дзякуй, што разам робім дабро! 🤍❤️🤍
@bysol
Post #6901
441
- ❤ 20
- 👍 3
- 🔥 2