Былая палітзняволеная Наталля Дуліна аб’явіла набор на заняткі па вывучэнні італьянскай мовы.
🇮🇹 Курс прызначаны для беларусаў, якія маюць статус уцекача, міжнародную абарону або толькі падалі дакументы на атрыманне, і пацярпелі ад палітычных рэпрэсій у Беларусі. Прыярытэт будзе аддадзены прадстаўнікам гэтых катэгорый.
У 2020 годзе Дуліна працавала дацэнтам кафедры італьянскай мовы Лінгвістычнага ўнівэрсытэта. У кастрычніку 2022 года яе затрымалі і асудзілі на 3,5 года зняволення. 21 чэрвеня 2025 года была вызвалена і дэпартаваная ў Літву.
Курсы арганізаваныя асацыяцыяй Талака.
Post #6888
498

- ❤ 13
- ❤🔥 2
- 👍 2
- 👏 1