TGViewer
Фонд солидарности BYSOL Фонд солидарности BYSOL @bysol · 1.5K subscribers
Post #6872 408
❗️"Адміністрацыя «крытай» гарадзенскай турмы — гэта высокакваліфікаваныя садысты"

Вызваленыя палітвязні пачалі распавядаць пра катаванні ў беларускіх турмах і калоніях. Блогер і анархіст Мікола Дзядок у інтэрв'ю «Вясне» апісвае парадкі і тое, пад які ціск трапляюць вязні ў гарадзенскай турме. Адна з самых невыносных практык – пазбаўленне сна з адначасовым запалохваннем.

Цябе саджаюць у такі маленечкі калідорчык, так званы карман, у камеру памерам 210 на 140 сантыметраў. З двух бакоў у іншыя камеры-адзіночкі саджаюць зэкаў, як правіла, «нізкага сацыяльнага статусу». Яны праз дзверы гадзінамі цябе абражаюць (а там чутнасць стоадсоткавая), крычаць, пагражаюць. Яны крычаць так гучна і доўга, што табе немагчыма нічога рабіць. Ты не можаш ні чытаць, ні спаць. Таксама яны малоцяць у сцяну і батарэі міскамі. Праз гэта ўвесь час ты знаходзішся ў нярвовым стане. Уявіце сабе, што вы сядзіце ў сябе дома, чытаеце кніжку, а да вас падышлі з рондалем і чарпаком і пачалі лупіць наўпрост над вашымі вушамі. І гэта робіцца разоў трыццаць на дзень. Ты чытаеш услых, але сябе не чуеш праз гэтыя крыкі. І тое самае працягваецца некалькі разоў за ноч. Яны адмыслова прачынаюцца ўначы, каб ты не мог нармальна спаць. Яны максімальна застрашваюць, пералічваюць тое, што са мной бы зрабілі, калі мяне закінуць да іх у камеру, выліваюць увесь бруд, што ёсць у арыштанцкім жаргоне, — я проста не хачу гэта паўтараць. Ім рэгулярна аператыўнікі носяць цыгарэты — яны ж не за бясплатна працуюць. У такой камеры я прасядзеў чатыры месяцы. Гэта больш за ўсё нагадвае катаванне ў турме ў Гуантанама.

👉 Чытаць інтэрв'ю

👉 Падтрымайце збор для вызваленых палітвязняў

@bysol
  • 🤬 5
  • ❤ 2
  • 👍 1
  • 😢 1
More from @bysol
  1. Oct 12, 2026Post #8064
  2. Oct 12, 2026❗️Наши партнёры из диаспоры беларусов в США просят поддержать сбор для двух сестёр, которы…
  3. Oct 9, 2026Ивану нужна помощь после пережитого — в декабре 2021 года его схватили прямо во дворе собс…
  4. Oct 8, 2026❗️Похудела до 47 килограммов. Последний день, чтобы помочь Татьяне нормально есть. Беларус…
  5. Oct 7, 2026Говорили о ЛГБТК+, поддерживали других. Гере 23, Лине 19. Несколько месяцев назад они бежа…
  6. Oct 6, 2026🚔 Остановили на дороге в Польше — что делать? Проверка документов, алкотест, вопросы — об…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →