Актывіст і назіральнік на выбарах 2020 года Андрэй Паднябенны з Гомеля адбываў свой 16-гадовы тэрмін у калоніі.
На выбарах 2020 года Андрэй быў назіральнікам. Яго абурылі фальсіфікацыі, ён пісаў скаргі на начальніка камісіі ў пракуратуру. Хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту.
«Мае дарагія! 3 верасня не стала майго любімага сыночка!!! Мая крывіначка, мая бусінька адбываў непамернае пакаранне ў Магілёве, ПК-15. Якаясьці сволач пазбавіла яго свабоды, а затым і жыцця… Адыходзяць найлепшыя. Мае залатыя ўнучачкі засталіся без бацькі… Суцяшае толькі адно: больш ніхто не зможа ні фізічна, ні псіхалагічна здзекавацца з майго сына… » — напісала маці.
Прыносім спачуванні родным і блізкім.
