🆘 Як дапамагчы дзецям палітвязняў? Вось рэальныя гісторыі з Беларусі і замежжа
Мы распачалі традыцыйны "Дзіцячы збор" – прымаем заяўкі на дапамогу і збіраем сродкі на выплаты. Мэта – дапамагчы сабраць дзяцей палітзняволеных у школу і садок.
Ангеліна жыве ў эміграцыі з двума дзецьмі, якіх выхоўвае сама. Бацька – палітвязень, асуджаны на больш за доўгі тэрмін зняволення.
— Самыя вялікія выдаткі, калі збіраю дзяцей у школу, гэта – вопратка, абутак, заплечнікі. Напрыклад, нам патрэбныя мінімальна чатыры пары абутку. Плюс будуць тры рэпетытары. У мяне няма іншага выйсця: трэба выжыць, пракарміць сябе і дзяцей. Таму я адкладваю, але ўсё роўна, кожны верасень – гэта яма ў бюджэце. Таму я заўсёды ўдзячная любой падтрымцы, любой суме. Гэта скарб для мяне, у сітуацыі, калі можаш разлічваць толькі на сябе.
👉 Чытайце працяг у нас на сайце.
❤️ Падтрымайце "Дзіцячы збор"
@bysol
Post #6707
498

- ❤ 12
- 👏 2
- 🥰 1