🔎 Праваабаронцы адзначаюць рост пераследу беларусаў.
Як адзначае «Вясна», сілавікі актывізаваліся, бо сканчаюцца тэрміны даўніны па «народным» артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак ) — суды па гэтых справах пастаўленыя амаль на канвеер.
Андрэй нагадвае:
Агульны падыход у Беларусі, на жаль, не мяняецца: людзей саджаюць проста за іншадумства, за тое, што яны маюць пазіцыю, адрозную ад лініі дзеючага рэжыму.
📍 Кіраўнік BYSOL у каментары Филину — пра рост пераследу, які ўлады спрабуюць прыхаваць, і чаму кропкавыя вызваленні не адмяняюць агульных падыходаў рэжыму.