TGViewer
Фонд солидарности BYSOL Фонд солидарности BYSOL @bysol · 1.5K subscribers
Post #6689 387
⚠️ Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы ⚠️

Сотні беларусаў ужо трапілі за краты па «народным» артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса. Затрыманні за ўдзел у пратэстах працягваюцца дагэтуль, але хутка заканчваецца тэрмін даўніны па гэтым артыкуле, які складае пяць гадоў. Што гэта значыць?

Калі чалавека ўжо асудзілі па артыкуле 342 і ён трапіў у калонію ці на хімію, то заканчэнне тэрміну даўніны ніяк не паўплывае на яго лёс.

📍Калі чалавека нядаўна арыштавалі — напрыклад, адзін-два месяцы назад, — то ёсць вялікая розніца, ці паспеюць яго асудзіць да 16 жніўня 2025 года. Прычым важны не дзень суда, а дата, калі прысуд набудзе моц. Калі асуджаны ў першасным судзе не піша апеляцыйную скаргу, то гэта адбываецца праз 10 дзён пасля вынясення прысуду. А калі асуджаны падае на апеляцыю, то ў дзень апеляцыйнага разгляду.📍

Адпаведна, калі прысуд па артыкуле 342 не ўступіў у сілу да пятай гадавіны «злачынства», справа мусіць быць спыненая.

📍Адвакат тлумачыць, што гэтая логіка працуе і ў выпадках, калі б тэрмін даўніны скончыўся да падачы на апеляцыю ці да яе разгляду. У такім выпадку менавіта апеляцыйны суд мусіць спыніць справу.📍

🔴 Але ёсць некалькі важных нюансаў:

1️⃣ Калі чалавека абвясцілі ў вышук па артыкуле 342, яго асабісты тэрмін даўніны павялічваецца з 5 да 15 гадоў. Прычым няма спосабу аддалена праверыць са стопрацэнтнай дакладнасцю, абвешчаны ў вышук ці не.

2️⃣
Ці вы не здзейснілі за гэтыя пяць гадоў тэрміну даўніны нешта яшчэ, што дзяржава можа кваліфікаваць як крымінальнае злачынства. Напрыклад, напісалі нейкі рэзкі каментар, які ў вас знойдуць падчас агляду мабільніка пры ператрусе. У такім выпадку тэрмін даўніны па артыкуле 342 адлічваюць нанава з даты здзяйснення новага «злачынства».

Магчыма, цягам гэтых пяці гадоў чалавек пабыў у нейкім чаце, пазней прызнаным экстрэмісцкім, ці рэпосціў нешта забароненае. Таму і праз пяць гадоў пасля пратэстаў ніякіх гарантый няма.
Нагадаем, улады ўжо мянялі тэрміны даўнасці артыкулаў 368 і 369 з двух да пяці год.
  • 😡 7
  • 👍 3
More from @bysol
  1. Oct 16, 2026🫶 Хорошие новости, которые мы ждали — Полина и Саша вышли на свободу из-под стражи в Кали…
  2. Oct 16, 2026Катя Бартко попросила об убежище в США из-за политического преследования в Беларуси. В рез…
  3. Oct 15, 2026💙 Беларусы и беларуски чаще всего помогают тихо — без громких слов в соцсетях. Просто пер…
  4. Oct 15, 2026❤️‍🩹Бывший политзаключённый благодарит всех беларусов, которые поддержали его на BYSOL.or…
  5. Oct 15, 2026Недавно трагически погиб ребенок беларусской активистки. Семье приходится одновременно пер…
  6. Oct 14, 2026Post #8067
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →