Да 440 000 рублёў: па «справе Мачулішчаў» шасці завочным фігурантам прызначылі вялікія штрафы
У Мінскім гарадскім судзе 3 кастрычніка ў закрытым рэжыме 12 чалавекам агучылі прысуд па гучнай справе дыверсіі ў Мачулішчах: ад двух гадоў і трох месяцаў да 25 гадоў калоніі. Цяпер стала вядома, што пяці фігурантам, акрамя тэрмінаў, таксама прызначылі штрафы ў 1 000 базавых велічыняў (40 000 рублёў), а Азараву з улікам папярэдняга прысуду — 25 гадоў са штрафам у суме 440 000 рублёў.
🔹Грамадзяніну Украіны Мікалаю Швецу, які быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай, — 25 гадоў калоніі і штраф;
🔹Віталю Якуціку — 25 гадоў калоніі і штраф;
🔹Міхаілу Дзёміну — 15 гадоў калоніі і штраф;
🔹З улікам папярэдняга прысуду ад 15 лютага 2024 года Аляксандру Азараву — 25 гадоў і штраф;
🔹Яўгеніі Тачыцкай — 15 гадоў і штраф;
🔹Сяргею Лапарову — 15 гадоў і штраф;
🔹Але Яцуце — шэсць гадоў калоніі.
Дакладныя тэрміны пяці фігурантам справы, якіх судзілі вочна, удакладняюцца.
Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116401
Post #14248
741
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
