Бэйбус віншуе кожнага з Міжнародным днём дзіцяці!
Хай усе мы як мага даўжэй заставаліся дзецьмі. Бесклапотнымі, вясёлымі, радаснымі. Наша пляцоўка з казкамі і цікавінкамі вам у гэтым таксама дапаможа!
А яшчэ хочацца пажадаць, каб кожнае дзіця было здаровенькае і акружана любоўю бацькоў. Хай неба над галавой заўсёды будзе мірным, а кожны новы дзень – добрым і цікавым.
Бацькам жа пажадаю цярплівасці, дабрыні і пяшчоты. Не забывайце, што менавіта вы ў адказе за шчаслівае і бяспечнае дзяцінства вашых дзяцей!
Post #245
473

- 👍 11
- ❤ 2
- 🫡 1