🍾 Як яшчэ адзначыць Міжнародны дзень дзіцячай кніжкі, як не новай дзіцячай кніжкай!
Gutenberg Publisher & «Бэйбус» & «Кніжны воз» прэзентуюць!
Аўдыёверсія серыі вершаў Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі»
🎧 Ужо цяпер слухайце на «Кніжным возе»
https://knizhnyvoz.com/book/660bf1aed31d6e85c2a922f8
Чытаюць Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш
Музыка – Наталля Бібікава
Запіс і апрацоўка – Аляксандр Зелянеўскі
Агучана з любоўю да кожнага слова ❤️
Папяровая версія маецца ў наяўнасці на сайце выдавецтва Gutenberg Publisher, а таксама ў kniger.by (калі вы ў Беларусі). Паверце, ілюстрацыі Вольгі Кузьміч прымусяць вас замілавацца і разглядаць да самых дробных дэталяў. А кардонны фармат вытрымае любыя спробы дзіцячага вандалізму 😉
Post #244
524

- ❤ 7
- 👏 4
- 🥰 2