🚀 Job FAIR 2026 прайшоў у БрДТУ!
🔥 У БрДТУ адгрымеў традыцыйны кірмаш вакансій для студэнтаў факультэта электронна-інфармацыйных сістэм 👨💻 Гэта быў сапраўдны кар'ерны марафон, дзе сустрэліся тыя, хто шукае крутых спецыялістаў, і тыя, хто гатовы пакараць IT і інжынерны свет!
🎥 Студэнты задавалі пытанні, пакідалі рэзюмэ і дамаўляліся аб стажыроўках без лішніх фармальнасцей!
💻 А ў актавай зале прайшлі прэзентацыі ад флагманаў індустрыі. Свае дзверы для выпускнікоў і студэнтаў БрДТУ адкрылі:
➡️ ТАА «Т-Фінтэх распрацоўка»
➡️ Філіял «Энергатэлекам» Брэсцкага РУП «Брэстэнерга»
➡️ ТДА «ЮКОЛА-ІНФА-Брэст»
➡️ ТАА «Савушкін прадукт»
➡️ ТАА «Навукова-вытворчая фірма «ТриС»
➡️ ААТ «Цветатрон»
➡️ ТАА «Энкор студзiо»
➡️ І іншыя перспектыўныя кампаніі рэгіёну!
❤️ Вялікі дзякуй кампаніям за тое, што выбіраеце нашых студэнтаў, і ўсім студэнтам за неверагодную актыўнасць!
📸 Больш фота
Post #13119
1.32K
- ❤ 11
- 🤝 3