TGViewer
Дмитрий Болкунец Дмитрий Болкунец @bolkunets1 · 3.23K subscribers
Post #18233 190

Forwarded from Belarusische Diaspora in Österreich

📨 🇪🇺 Кампенсацыі пацярпелым ад палітычных рэпрэсій у Беларусі - за кошт актываў рэжыму Лукашэнкі

Беларуская Дыяспара ў Аўстрыі падтрымлівае ініцыятыву па кампенсацыі шкоды ад палітычных рэпрэсій у Беларусі за кошт актываў рэжыму Лукашэнкі.

9 кастрычніка 2026 г. мы накіравалі дэпутатам Еўрапарламента зварот з просьбай падтрымаць уключэнне тэмы «Палітычна матываваныя канфіскацыі маёмасці ў Беларусі і Расіі» ў парадак дня пленарнай сесіі 19–22 кастрычніка 2026 года. Прыняцце адпаведнай рэзалюцыі магло б стаць крокам да распрацоўкі механізмаў кампенсацыі пацярпелым.

Канфіскуючы маёмасць беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну праз палітычны пераслед, рэжым працягвае рэпрэсіі нават у эміграцыі. Людзі і іх сем’і страчваюць жыллё, маёмасць і сродкі да існавання.

Кампенсацыі дапамаглі б пацярпелым аднавіць фінансавую самастойнасць і ўсклалі б матэрыяльную адказнасць на вінаватых. Гэта адпавядае і інтарэсам краін ЕС, якія даюць пацярпелым прытулак і падтрымку.

Шкоду павінен кампенсаваць той, хто яе прычыніў.

#DemandForJustice #Belarus #PoliticalRepressionRedress

Падрабязней на нашым сайце (DE | БЕЛ): https://belarus-diaspora.at/all-categories-de/news/politicalrepressionredress
belarus-diaspora.at Entschädigung für Betroffene politischer Repression in Belarus — aus dem Vermögen des Lukaschenko-Regimes | Кампенсацыі пацярпелым… via News (belarus-diaspora.at) EU Plenary session 19–22 Oct 2026 #Belarus #PoliticalRepressionRedress #DemandForJustice
  • 🔥 6
  • 👍 1
  • 💯 1
More from @bolkunets1
  1. Oct 10, 2026Пять дней мужчина приучал диких кабанов заходить в ловушку за бесплатной едой. Когда зашёл…
  2. Oct 9, 2026Норвежский Нобелевский комитет присудил Нобелевскую премию мира 2026 года Наванетем «Нави»…
  3. Oct 8, 20267 октября в итальянском городе Бари открыли барельеф в честь Боны Сфорцы. Эта величественн…
  4. Oct 8, 2026Стрим
  5. Oct 8, 2026Дорогие друзья! Группа депутатов Европейского парламента из нескольких фракций планирует в…
  6. Oct 7, 2026Марк Рубио в Афинах: «Европа, проснись» Госсекретарь США Марк Рубио выступил в Афинах с ре…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →