🪷 🇷🇺17 кастрычніка 1924 года Палескае краязнаўчае таварыства, якое з’яўлялася філіялам міжваеннага Польскага таварыства, прыняло рашэнне аб стварэнні музея Беларускага Палесся ў 🏹 Пінску.
Лічыцца адзіным рэгіянальным музеем Беларусі, то бок прысвечаны асабліваму рэгіёну Беларусі — Палессю.
У 1924-м годзе называўся Палескім краязнаўчым музеем. Адкрыў свае дзверы перад неведвальнікамі 1 ліпеня 1926-га. У 1939 года атрымаў назву «Пінскі абласны гісторыка-краязнаўчы музей», з 1944 — «Пінскі абласны (занальны) краязнаўчы музей». З 1954 — «Пінскі краязнаўчы музей», а з 1978 — «Беларускі дзяржаўны музей сацыялістычнага пераўтварэння Палесся». У 1990 годзе атрымаў сучасную назву.
З 1980 года музей месціцца ў будынку Езуіцкага калегіума.
Post #45296
70

- ❤🔥 1
- ❤ 1