📷 🎩 Ініцыятыва MALDZIS вяртае рэдкія міжваенныя фотаздымкі з радзімы Касцюшкі на Брэстчыне.
🌿 Ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Польшчы тры рэдкія фотаздымкі 1930-х гадоў, звязаныя з Косавам і Мерачоўшчынай Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Галоўная знаходка — фатаграфія 1936 года з мемарыяльнай шыльдай і барэльефным партрэтам Тадэвуша Касцюшкі. Яна калісьці ўпрыгожвала дом у Мерачоўшчыне, дзе ён нарадзіўся. Шыльда, імаверна, знікла ў 1939 годзе, а сам будынак згарэў у 1942-м. Набыты здымак можа быць адзінай вядомай выявай страчанага мемарыяльнага знака.
На двух іншых фотаздымках зафіксаваны палац Пуслоўскіх у Косаве. Іх зрабіў фатограф Юзаф Шыманчык, які нарадзіўся і доўгі час жыў у гэтым горадзе. На здымках можна ўбачыць, як выглядаў палац у міжваенны перыяд, у тым ліку сляды пашкоджанняў будынка.
Усе тры фотаздымкі раней захоўваліся ў архіве польскага вайскоўца Чэслава Гаке, які ў 1935–1937 гадах жыў і працаваў у Косаве.
Рарытэты набылі дзякуючы ахвяраванням прыхільнікаў MALDZIS. У будучыні іх плануюць перадаць у Музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі ў Мерачоўшчыне.
Падрабязней — на сайце MALDZIS.
Post #45283
76

- ❤ 2