15 кастрычніка 1897 года ў вёсцы Вялікае Падлессе (сёння 🏯 Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся беларускі спявак і музыка Мікалай Пігулеўскі.
У 1920-я гады быў артыстам Беларускага дзяржаўнага тэатра, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, музычны тэхнікум і студыю оперы і балета. З 1933 года — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. Выконваў галоўныя партыі ў класічных операх: Яўген Анегін, «Пікавая дама», «Царская нявеста», «Фауст».
Падчас вайны з сям’ёй апынуўся на Каўказе, дзе спачатку выступаў у музычнай групе, а пасля працаваў шафёрам, удзельнічаў у перагонцы амерыканскіх аўтамабіляў праз Іран. Быў паранены падчас авіяналёту, лячыўся ў Ташкенце, дзе пасябраваў з Якубам Коласам. Затым ваяваў на франтах, прайшоў шлях ад Роўна да Вены, быў узнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Пасля вайны жыў у 🏹 Пінску, працаваў у будаўнічых арганізацыях. Актыўна гастраляваў у складзе Першага беларускага вакальнага квартэта (1927—1965), запісваў песні для радыё, выступаў на канцэртах.
Мікалай Пігулеўскі прапагандаваў беларускую вакальную музыку, папулярызаваў творы М. Анцава, М. Аладава, М. Чуркіна і іншых кампазітараў. Працаваў адказным рэдактарам музычнага вяшчання на радыё (1948—1953), а таксама адказным сакратаром Саюза кампазітараў БССР (1953—1959).
Пайшоў з жыцця 16 сакавіка 1967 года.
Post #45266
91

- ❤ 2