📖 14 кастрычніка 2011 года памёр ураджэнец Брэстчыны, журналіст, пісьменнік і выкладчык Анатоль Казловіч.
Нарадзіўся 16 верасня 1946 года ў вёсцы Горск (сёння 🌳 Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці).
З 1973 года быў старшым рэдактарам беларускага тэлебачання, потым рэдактарам аддзела часопіса «Нёман». З 1977 — загадчык карэспандэнцкага пункта «Литературной газеты» ў Беларусі, друкаваўся таксама ў выданнях «Дружба народов», «Наш современник», «Вокруг света», «Літаратура і мастацтва», «Беларусь».
Пісьменніцкі дэбют адбыўся ў 1964 годзе. У 1970 годзе яго вершы былі змешчаныя ў зборніку «Рунь». У 1981 годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР.
У 1990-х пісаў публіцыстычныя прытчы «Беларусы паміж небам і зямлёю», за якія атрымаў Літаратурную прэмію імя Алеся Адамовіча. Пазней выдаў дзве кнігі-хронікі пра жыццё краіны на мяжы ХХ—ХХІ стагоддзяў.
Працаваў галоўным рэдактарам газет «Новая зямля» і «Круг», а таксама першым намеснікам галоўнага рэдактара «Народнай Волі». Выкладаў журналістыку ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва і ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. На аснове лекцый у Вільні выдаў кнігу «Восход и заход публициста» (2010).
Памёр пасля цяжкай хваробы і быў пахаваны на могілках у Калодзішчах.
Post #45238
65

- ❤ 2