✡️14 кастрычніка 1942 года ў 🤱Кобрыне (сёння Брэсцкая вобласць) нацыстамі было знішчана габрэйскае гета разам з яго жыхарамі.
У жніўні 1941 нямецкія ўлады выдалі распараджэнне пра стварэнне двух прылеглых гета ў цэнтры Кобрына. У гета «A», якое размяшчалася у квартале сучасных вуліц Суворава, Інтэрнацыянальнай, Кастрычніцкай, Першамайскай, былі размешчаны працаздольныя габрэі, усе астатнія паселеныя ў гета «B» (раён плошчы Свабоды, вуліц Савецкай, Спартыўнай, Беларускай, 17 верасня). Сюды таксама былі звезеныя габрэі з суседніх штэтлаў (напрыклад, з Гайнаўкі і Белавежы (сёння вёскі ў Польшчы).
2 чэрвеня 1942 каля 1800 жыхароў гета «B» былі вывезены і забіты ў Броннай Гары, а само гета было ліквідавана.
14 кастрычніка 1942-га 4000 жыхароў гета «A» былі расстраляны ў Барысаўскім лесе на дарозе між Кобрынам і Дзівінам, за 14 км ад Кобрына. Падчас ліквідацыі частка жыхароў гета аказалі ўзброеные супраціўленне, невялікая колькасць габрэяў уцякла ў навакольныя лясы і уключыліся ў партызанскую барацьбу, а некаторыя былі схаваныя мясцовымі жыхарамі.
За актыўную дапамогу габрэям (у т. л. нелегальную выдачу пасведчанняў пра хрышчэнне) 15 кастрычніка 1942 былі расстраляныя два каталіцкіх святара: пробашч Ян Вольскі і вікарый Уладзіслаў Грабельны.
Частка кобрынскіх габрэяў, якія працавалі ў нямецкай гаспадарцы, улетку 1943 былі расстраляныя на падворку кобрынскай турмы.
Post #45234
71

- 😢 2
- ❤ 1