👍Сення 76-годдзе адзначае беларускі лінгвіст і ўраджэнец Брэстчыны Павел Міхайлаў.
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1950 года ў вёсцы Ушкавіца (сёння 🤱 Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці).
Скончыў філалагічны факультэт 🎓Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Падчас студэнцтва ўдзельнічаў у дыялекталагічных экспедыцыях, вывучаў беларускія гаворкі і збіраў матэрыялы для акадэмічных слоўнікаў і атласаў.
Пасля навучання працаваў настаўнікам у Кобрынскім раёне, а затым паступіў у аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР.
З 1983 года — вучоны сакрата Інстытута мовазнаўства, з 1986 — загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі. Прымаў актыўны ўдзел у стварэнні дыялектных слоўнікаў і лексічных атласаў, арганізоўваў шматлікія экспедыцыі па Беларусі.
Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» і ўсіх пяці тамоў «Тураўскага слоўніка», для якога падрыхтаваў каля 1800 артыкулаў. Быў таксама рэдактарам «Атласа гаворак паўночна-ўсходняй Брэстчыны» Ю. Чарнякевіча.
З 1991 года выкладаў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (цяпер БДПУ), дзе з 1993 да 2009 узначальваў кафедру беларускага мовазнаўства. Чытаў курсы па дыялекталогіі, гісторыі беларускай мовы, анамастыцы і сацыяльнай лінгвістыцы.
Аўтар больш за 350 навуковых прац у галіне дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, анамастыкі і тэрміназнаўства. Рэдагаваў тэрміналагічныя выданні, папулярызаваў беларускую навуку.
Віншуем навукоўца з юбілеем і жадаем моцнага здароўя, натхнення і новых даследаванняў, якія ўзбагачаюць беларускае мовазнаўства.
Post #45208
68

- ❤ 2
- 👍 1