📚 12 кастрычніка 1999 года памёр крытык, літаратуразнаўца, фалькларыст і ўраджэнца Брэстчыны — Мікола Грынчык.
Нарадзілася 1 жніўня 1923 года ў вёсцы Быцень (цяпер у 🌿 Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці).
У Другую сусветную вайну, з сакавіка 1943 года — агентурны разведчык партызанскага атрада «Савецкая Беларусь» Брэсцкага злучэня, з ліпеня 1944 года — у Савецкай Арміі, на фронце. Быў цяжка паранены.
Пасля вайны працаваў загадчыкам Быценьскага раённага аддзела сацыяльнага забеспячэння. У 1952 годзе скончыў літаратурны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Настаўнічаў на Гродзеншчыне. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1957), затым — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1970 года — загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Быў знаёмы са шматлікімі вядомымі літаратарамі, але лепшым сябрам яго лічыў Уладзімір Караткевіч. Апошні прысвячаў Грынчыку вершы, пісаў рэкамендацыю для ўступу ў Саюз пісьменнікаў БССР, яны перапісваліся, сябравалі сем'ямі і ездзілі адзін да аднаго ў госці.
Post #45193
60

- ❤ 2