☦️12 кастрычніка 1912 года ў 🏹 Брэсце нарадзіўся польскі праваслаўны святар і тэолаг Аляксей Зноска.
Нарадзіўся ў сям'і праваслаўнага святара Канстанціна Зноскі. Скончыў Студыю Праваслаўнай Тэалогіі Варшаўскага ўніверсітэта ў 1938 годзе. Яшчэ студэнтам, у 1936 годзе, быў пасвечаны ў святары мітрапалітам Дзянізіем.
Пачынаў як выхавацель у інтэрнаце Варшаўскага праваслаўнага вучылішча, пасля працаваў святаром у парафіях у 🚂 Баранавічах, 🐟 Шчучыне і 🦬Свіслачы.
Пасля Другой сусветнай вайны жыў ва Уроцлаве, дзе дапамагаў арганізоўваць парафіі для перасяленцаў акцыі «Вісла» і ўсходніх ваяводстваў. Быў арыштаваны ў 1949 годзе, абвінавачаны ў сувязі з беларускімі калабарантамі і асуджаны на пажыццёвае зняволенне. Вызвалены ў 1953 годзе.
Зноска выкладаў у Праваслаўнай духоўнай семінарыі ў Варшаве, быў настаяцелем у прыходах Беластока, Бельска-Падляскага і прыхода св. Яна Клімакі ў Варшаве. Абароніў доктарскую дысертацыю ў Прэшаўскім універсітэце. Аўтар першага ў Польшчы падручніка па праваслаўным царкоўным праве і перакладу канонаў Праваслаўнай Царквы на польскую мову.
З 1972 года займаўся выключна навуковай працай у Хрысціянскай Акадэміі Тэалогіі. Пахаваны на праваслаўных могілках на варшаўскай Волі.
Яго брат Мітрафан, таксама ўраджэнец Брэста, стаў епіскапам Рускай Праваслаўнай Царквы за мяжой.
Памёр 15 ліпеня 1994 года ў польскім Ломжы.
Post #45190
75

- ❤ 2