TGViewer
BGmedia: новости — 2026 BGmedia: новости — 2026 @bgazeta · 831 subscribers
Post #45115 48
✊ 7 кастрычніка 1912 года ў хутары Высокі Груд (сёння неіснуючы хутар у 🐍Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці) нарадзіўся беларускі палітык, пісьменнік, выдавец Юрый Попка.

Юрый захапіўся беларускасцю падчас навучання ў польскай гімназіі, набываў беларускія газеты, календары. У 30-я гады скантактаваўся з беларускімі студэнтамі Віленскай гімназіі.

У час нямецкай акупацыі ўзначальваў аддзел працы і сацыяльнага забеспячэння ў Пружанах, заснавальнік і старшыня Пружанскага аддзялення Беларускага камітэта ў Беластоку. За час яго дзейнасці былі адкрытыя беларуская васьмікласная школа ў Пружанах.

З надыходам Чырвонай арміі з'ехаў на захад. Актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці беларускай эміграцыі ў Германіі. Член замежнага сектару Беларускай незалежніцкай партыі, кіраўнік нацыяналістычнай арганізацыі «Згуртаванне беларускіх патрыётаў».

У 1971 годзе пераехаў у Ляймен (Бадэн), дзе заснаваў ва ўласнай кватэры на Гётэштрасэ, Беларускі музей. Адкрыццё адбылося 15 сакавіка 1982 года з удзелам мясцовых беларусаў і мэра Лаймена. Экспанаты для яго былі сабраны з усёй Заходняй Германіі: паясы, убранне, лыжкі, посуд, кнігі.

Памёр у 1990 годзе. Пахаваны на могілках Санкт-Ільгена. На надмагіллі напісаны аповед жыцця памерлага:
«Пасьля Другой усясьветнай вайны мая Радзіма была акупаваная ды падзеленая саветамі-расейцамі й палякамі. У знак пратэсту я не вярнуўся на сваю Радзіму. Аднак сваёй Бацькаўшчыне я застаўся верным. У маім сэрцы й маёй душы да апошніх дзён. На сваёй новай Радзіме, Нямеччыне, у Санкт-Ільгэне я выказваю ўдзячнасьць усім маім сябрам. Жыве Беларусь!»
  • ❤ 1
More from @bgazeta
  1. Oct 7, 2026🚁 Летающая этажерка для спецназа: Лукашенко оценил «чудо-автожир», в который сам бы точно…
  2. Oct 7, 2026☎️ «Утром звоните в 7.30». Брестчанка не может записаться к педиатру на своем участке — ей…
  3. Oct 7, 2026✅ «А што, больш няма дзе маляваць?» На аграсядзібе ў Бярозаўскім раёне наведвальнікам дазв…
  4. Oct 7, 2026🦊 Позапрошлой ночью в Бресте засняли лису. В микрорайоне Восток в Бресте ночью заметили л…
  5. Oct 7, 2026🌟 «Кому-то пришла в голову гениальная идея». В соцсетях обсуждают, почему вода в Брестско…
  6. Oct 7, 2026😵 «Ну спите на улице, в чем дело». В Брестской области стартует отопительный сезон, а жит…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →