🎉 Сёння адзначае сваё 77-годдзе журналіст і рэдактар з Брэстчыны Іосіф Сярэдзіч.
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1949 года ў вёсцы Забараўцы (сёння 🏹Пінскі раён). Журналістыкай займаецца з 1967 года.
У 1990–1995 гадах узначальваў «Народную газету», а з 1995 года з’яўляецца заснавальнікам і галоўным рэдактарам «Народнай Волі». Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання.
Пасля пратэстаў 2020 года газета падпала пад ціск уладаў: яе адмовіліся друкаваць у Беларусі і Расіі, наклады канфіскоўвалі, а «Белпошта» і «Белсаюздрук» перасталі распаўсюджваць. Цяпер «Народная Воля» выходзіць толькі ў фармаце PDF.
Віншуем спадара Сярэдзіча з Днём нараджэння і зычым здароўя, вытрымкі і далейшай працы на карысць незалежнай беларускай журналістыкі.
Post #44995
68

- ❤ 1