TGViewer
BGmedia: новости — 2026 BGmedia: новости — 2026 @bgazeta · 828 subscribers
Post #44991 82
🪷 1 кастрычніка 1902 года Якуб Колас у вёсцы Люсіна (сёння 🐧 Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці) пачаў працу над першай часткай трылогіі «На ростанях» — аповесцю «У палескай глушы».

Менавіта з 1902 да 1904 Якуб Колас настаўнічаў для сялянскіх дзяцей у вёсцы Люсіна. Тут ён пачаў пісаць аповесць «Адзін з сотні», фрагменты якой у перапрацаваным выглядзе былі выкарыстаныя ў аповесці «У палескай глушы».

У вершах была запісана легенда пра Яшукову гару, пачатая пісьменнікам у Люсіне.

У аповесці «У палескай глушы» вёска выведзена пад назвай Цельшына. На будынку школы маецца мемарыяльная дошка ў гонар беларускага песняра і таго, што ён настаўнічаў у гэтым месцы.

— Напэўна, гэта ты мне памагла, бабка, — сказаў настаўнік, усміхнуўшыся.
— Ой, панічыку, вы ўсё смеяцеся, не даеце веры. Не верыце ніяк мне, старой!
— О, не, бабка: веру, веру! Аб тваім знахарстве ўсюды кажуць: у Хатовічах, у Малкавічах, у Ганцавічах — усюды!
— Г-э-э-э, панічок: з-пад самага Пінска прыходзяць і прыязджаюць да старое Марʼі, — з гордасцю прамовіла бабка.
— І як гэта ты, бабка, шаптаць навучылася?
— Навучылася, панічыку, навучылася!
— А хто цябе навучыў?
— Ой, панічок, вы ўсё хочаце ведаць!
  • ❤ 2
More from @bgazeta
  1. Oct 5, 2026👍 У Брэсце на электронных табло няма беларускай мовы. Улады спаслаліся на «тэхнічную нема…
  2. Oct 5, 2026🥛 «В центре города нечем дышать!» Жители Березы жалуются на сильный запах от «Савушкина».…
  3. Oct 5, 2026🦩 Бусел у клетцы. Так у Шклове ўпрыгожылі горад да «Дажынак». Да абласных «Дажынак» у Шкл…
  4. Oct 5, 2026🚧 Дорогу в Жабинковском районе заасфальтировали после обращения жительницы в КГК. Ранее е…
  5. Oct 5, 2026🚬 В новом ресторане в Бобруйске будет кальян. Это возмутило некоторых местных жителей. В…
  6. Oct 5, 2026🫐 «Плывучыя» трактары на балотах Палесся: як на Брэстчыне збіраюць журавіны. На Палессі ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →