TGViewer
BGmedia: новости — 2026 BGmedia: новости — 2026 @bgazeta · 830 subscribers
Post #44972 76
🇵🇱 30 верасня 1920 года пачалася бітва за 🚂 Баранавічы ў часе бальшавіцка-польскай вайны.

10 верасня на нарадзе ў Брэсце вярхоўнага камандавання 2-й і 4-й армій маршал Польшчы Юзэф Пілсудскі выклаў план новай бітвы з войскамі Заходняга фронту Чырвонай арміі.

Пасля пераможнага бою пад 🐘Слонімам 14-я вялікапольская пяхотная дывізія рушыла фарсіраваным маршам на Баранавічы. Яе ўзначаліў 56-ы пяхотны полк. На досвітку 30 верасня ён дасягнуў Курэвічаў (сёння Навагрудскі раён Гродзенскй вобласці), а пасля звярнуў з дарогі на Мінск і павярнуў на Баранавічы.

Бальшавіцкі гарнізон у горадзе, здзіўлены хуткім з'яўленнем палякаў, асаблівага супраціўлення не аказаў. Часткі 14-й вялікапольскай пяхотнай дывізіі занялі «старыя нямецкія акопы» на ўсход ад горада.

У прэс-рэлізе Генеральнага штаба Войска Польскага ад 30 верасня 1920 года паведамлялася:
Вялікапольская групоўка, наступаючы ад Слоніма, 30 гэтага месяца дзёрзкім ударам захапіла Баранавічы.


На фота жаўнеры 1-й брыгады Польскіх легіёнаў на пляцы ў Баранавічах. Выява расфарбавана з дапамогай ШІ.
  • ❤ 1
More from @bgazeta
  1. Sep 30, 2026🗣 «Я всегда интересовался историей, политикой». Бывший брестский милиционер после освобож…
  2. Sep 30, 2026🤔 «Свежае марское паветра»: з Гомеля прапануюць паездкі ў акупаваную Ялту. Гомельскі сэрв…
  3. Sep 30, 2026💡«Как только видео появились, так сразу все документы отправились». В Бобруйске сдали дом…
  4. Sep 30, 2026🪙 Дом 1910 года з надбудаваным паверхам зноў спрабуюць прадаць: цану знізілі больш чым на…
  5. Sep 30, 2026🏡 У Магілёўскай вобласці пабудавалі больш арэнднага жылля. Пры гэтым чарга на кватэры ў р…
  6. Sep 30, 2026🤔 «Полигоны для амортизаторов»: гомельчанин пожаловался на велодорожки — посмотрели на ве…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →