🖋 29 верасня 2013 года памёр ураджэнец Брэстчыны, беларускі пісьменнік-гумарыст Іван Жытко.
Ён нарадзіўся 30 ліпеня 1930 года ў вёсцы Гукова 🏯 Ляхавіцкага раёна. Пасля службы ў войсках МУС Жытко завочна скончыў Вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР. З 1957 па 1983 год працаваў у Камянецкім РАУС, а з 1972-га ўзначальваў там аддзяленне аховы.
Аднак найбольш вядомы Жытко як аўтар гумарэсак. Яго творы выходзілі ў рэспубліканскіх, абласных і раённых выданнях, а таксама ў калектыўных зборніках. Ён часта друкаваўся ў раённай газеце «Навіны Камянеччыны».
Жытко выдаў чатыры кнігі прозы: «Смех на высадку» (1997), «Прыз» (2001), «І смех, і бяда» (2005) і «Смех смехам» (2010).
Post #44948
33

- ❤ 1